Новости проекта
Образовательная платформа ЭФФОР
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 352 человека

Конкурсы рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

Дата: 4 июня в 14:12
Автор: Выгляд Н. Б.

Запрашаем да актыўнага ўдзелу у конкурсах рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

Рэспубліканскі геалагічны конкурс (да 12 сакавіка 2020 года высылаюцца заяўкі з паметкай «геалагічны конкурс» на e-mail: krajaznaucy@mail.ru);

рэспубліканскі конкурс «Нататкі юнага вандроўніка» (конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на раённы этап да 10 лістапада 2020  года на адрас: г.п.Карэлічы, пл.17 Верасня, 9. Кантактны тэлефон: 21682 (ДУ “Карэліцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет”), e-mail: ardiuk1981@gmail.com);

рэспубліканскі конкурс «Скарбы маёй сям’і» (конкурсныя матэрыялы конкурсу дасылаюцца на раённы этап да 10 верасня 2020  года на адрас: г.п.Карэлічы, пл.17 Верасня, 9. Кантактны тэлефон: 21682 (ДУ “Карэліцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет”), e-mail: ardiuk1981@gmail.com);

рэспубліканскі конкурс «Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музеяў» (конкурсныя матэрыялы конкурсу дасылаюцца на раённы этап да 10 кастрычніка 2020  года на адрас: г.п.Карэлічы, пл.17 Верасня, 9. Кантактны тэлефон: 21682 (ДУ “Карэліцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет”), e-mail: ardiuk1981@gmail.com).

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні конкурсаў

рэспубліканскай акцыі

«Я гэты край Радзімаю заву»

1. Агульныя палажэнні

1.1. У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2020 год, загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2019 года № 202 «Аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» (далей – Акцыя) з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2020 годзе ў рамках Акцыі праводзяцца:

рэспубліканскі геалагічны конкурс;

рэспубліканскі конкурс «Нататкі юнага вандроўніка» ;

рэспубліканскі конкурс «Скарбы маёй сям’і»;

рэспубліканскі конкурс «Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музеяў».

1.2. Арганізатарам правядзення конкурсаў Акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне Акцыі ажыццяўляе ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» (далей – Рэспубліканскі цэнтр), ва ўстановах адукацыі  Гродзенскай вобласці - ДУА «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства».

1.3. Конкурсы праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў (акрамя п. 2.1. і 2.3.3.):

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ва ўстановах адукацыі абласнога падпарадкавання;

другі этап (адборачны) – раённы;

трэці этап (адборачны) – абласны. На дадзеным этапе прымаюць удзел пераможцы і прызёры другога этапу;

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі. На дадзеным этапе прымаюць удзел пераможцы і прызёры трэцяга этапу, а таксама пераможцы і прызёры ўстаноў рэспубліканскага падпарадкавання.

  1. Для правядзення конкурсаў Акцыі на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей - аргкамітэты).

Аргкамітэт кожнага этапу:

забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне конкурсаў Акцыі;

даводзіць інфармацыю аб конкурсах Акцыі да ведама ўстаноў адукацыі;

вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу конкурсаў Акцыі, якія прадугледжваюць вызначэнне пераможцаў і прызёраў;

ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсаў Акцыі і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;

аналізуе і абагульняе вынікі конкурсаў Акцыі;

асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі конкурсаў Акцыі ў сродках масавай інфармацыі.

У склад аргкамітэтаў могуць уваходзіць прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх і рэлігійных аб’яднанняў, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі органаў самаўпраўлення ўстаноў адукацыі і інш.

  1. Для падвядзення вынікаў конкурсаў Акцыі на кожным этапе аргкамітэтам ствараецца журы, якое:

праводзіць ацэнку конкурсных работ (завочных і вочных (пры неабходнасці);

вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў конкурсаў Акцыі;

прадстаўляе пратаколы па выніках конкурсаў Акцыі ў адпаведныя аргкамітэты.

1.6. Удзельнікі конкурсаў Акцыі - асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў, пасля 14 гадоў (акрамя п. 2.1. і 2.3.3.).

2. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі

  1. Рэспубліканскі геалагічны конкурс (далей - конкурс) праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам у сакавіку 2020 года.

2.1.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай выхавання павагі да прыроднай спадчыны роднага краю і беражлівых адносін да яго багаццяў.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

стварэнне ўмоў для развіцця геалагічнага руху сярод навучэнцаў;

выяўленне ведаў юных геолагаў, іх практычных уменняў і навыкаў самастойнай даследчай дзейнасці геалагічнай накіраванасці;

павышэнне прыродазнаўчага адукацыйнага ўзроўню адносна прыродакарыстання і экалагічнай бяспечнай жыццядзейнасці;

выяўленне навучэнцаў, якія матываваны на вывучэнне геалагічных дысцыплін на павышаным узроўні;

садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню.

2.1.2. Парадак правядзення конкурсу

У конкурсе прымаюць удзел асобныя навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі 8 - 11 класаў, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах геалагічнай накіраванасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (не больш 2-х навучэнцаў ад установы).

Конкурс праводзіцца ў адзін этап – рэспубліканскі, у два туры – завочны (адборачны) і вочны (заключны).

Для ўдзелу навучэнцаў у конкурсе ўстановамі адукацыі да 12 сакавіка 2020 года высылаюцца заяўкі з паметкай «геалагічны конкурс» на e-mailkrajaznaucy@mail.ru. Заяўка павінна змяшчаць: прозвішча, імя, клас (аб’яднанне па інтарэсах), установа адукацыі, раён, вобласць, кантактны тэлефон.

Першы тур праводзіцца 17 сакавіка 2020 года ў дыстанцыйнай форме. У першым туры навучэнцам неабходна выканаць тэставыя заданні, якія могуць уключаць пытанні па мінералогіі, петраграфіі, стратыграфіі, структурнай геалогіі і геатэктоніцы, геамарфалогіі, палеанталогіі, гістарычнай геалогіі, геалогіі нафты і газу, гідрагеалогіі, геалогіі карысных выкапняў, асновах тэхнікі бяспекі і арганізацыі палявой стаянкі.

Тэставыя заданні выконваюцца навучэнцамі адначасова на працягу 120 хвілін у прызначаны час, які будзе паведамлены ў дадатковай інфармацыі. Па заканчэнні часу праграма заблакіруе доступ да тэста.

Па выніках першага тура, 40 навучэнцаў, якія набяруць вышэйшы бал, будуць адабраны для ўдзелу ў другім туры конкурсу.

Другі тур адбудзецца 30 - 31 сакавіка 2020 года на базе Рэспубліканскага цэнтра і будзе складацца з тэарэтычных (тэставых) і практычных заданняў. Пералік магчымых практычных заданняў: пабудова геалагічнага разрэзу ў маштабе карты; вызначэнне і апісанне ўзораў мінералаў і горных парод; вызначэнне выкапнёвых рэшткаў, іх геахраналагічнага ўзросту і асяроддзя пражывання.

Інструкцыя па выкананні заданняў конкурсу першага і другога тураў будзе размешчана да 13 сакавіка 2020 года на галоўнай старонцы сайта Рэспубліканскага цэнтра (httр://rcek.by).

2.1.3. Пераможцы і прызёры конкурсу будуць вызначаны па суме балаў тэарэтычных і практычных заданняў другога тура.

Вызначана наступная колькасць прызавых месцаў: I месца – два, II месца - тры, III месца - чатыры.

2.2. Рэспубліканскі конкурс «Нататкі юнага вандроўніка» (далей – конкурс) праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам з лютага па снежань 2020 года.

2.2.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму ў навучэнцаў праз іх далучэнне да актыўнай турысцка-экскурсійнай дзейнасці.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

пашырэнне ведаў навучэнцаў аб гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыне роднага краю;

развіццё пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў і іх творчых здольнасцяў;

удасканаленне сістэмы турысцка-экскурсійнай работы ва ўстановах адукацыі, развіццё маладзёжнага адукацыйнага турызму.

2.2.2. Парадак правядзення конкурсу

У конкурсе прымаюць удзел асобныя навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў трох катэгорыях: 1-4 класы, 5-8 класы, 9-11 класы.

Падчас экскурсій/паходаў, у якіх удзельнічаюць навучэнцы, яны запаўняюць Дзённік вандроўцы (далей – Дзённік). Дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/ Турысцка-экскурсійная работа).

На конкурс прадстаўляецца Дзённік і творчая работа па адной з намінацый «Гісторыя адной вандроўкі» і «Замалёўка вандроўцы».

Пры ацэнцы Дзённіка ўлічваецца наяўнасць наступных паказчыкаў:

колькасць экскурсій/паходаў, у якіх прынялі ўдзел навучэнцы
(ад 1 да 5);

паўната запаўнення табліц (па экскурсіях/паходах, якія здзейснілі навучэнцы);

выкананыя заданні (для навучэнцаў II і III ступеняў адукацыі, якія размешчаны ў канцы Дзённіка);

адзнакі аб наведванні экскурсійных аб’ектаў;

спасылкі на фотаздымкі (фотаздымкі павінны быць зроблены на фоне аб’ектаў і мець подпіс: дата, назва аб’ектаў, мясцовасць) ;

запіс, які зроблены падчас ці пасля экскурсіі/паходу (разварот Дзённіка «Для заметок/Мои впечатления»).

Таксама будзе ацэньвацца афармленне, граматнасць і акуратнасць запаўнення Дзённіка.

Не забараняецца прыкладаць да Дзённіка дадатковыя матэрыялы, якія маюць істотнае значэнне для ацэнкі работы навучэнца падчас экскурсіі/паходу, калі поўнасцю той ці іншы від працы навучэнца толькі ў Дзённіку адлюстраваць нельга (цікавыя звесткі аб мясцовасці, дзе знаходзіцца аб’ект; турыстычныя паштоўкі, маркі з выявамі экскурсійных аб’ектаў або вобразамі звязанымі са знакамітымі землякамі мясцовасці; відэаматэрыялы і інш.).

2.2.3. Намінацыя «Гісторыя адной вандроўкі»

У намінацыі прадстаўляецца творчая работа інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу: аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі. Матэрыял павінен змяшчаць: завязку (пачатак падзеі), развіццё дзеянняў (апісанне канкрэтных дзеянняў, якія адбыліся падчас экскурсіі/паходу), кульмінацыю (найбольш цікавы, яркі момант у экскурсіі/паходзе), развязку (уражанні, якія засталіся пасля экскурсіі/паходу).

Конкурсныя работы прадстаўляюцца ў надрукаваным і электронным выглядзе, памер тэксту не павінен перавышаць 6000 знакаў (з прабеламі, шрыфт Times NewRoman 14 пт, палутарны інтэрвал). Матэрыял павінен мець тытульную старонку з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы, інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас, узрост) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў. Ілюстраванне конкурсных работ аўтарам не забараняецца.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;

змястоўнасць (адпаведнасць зместу назве матэрыяла, паўната раскрыцця, арыгінальнасць задумы);

адлюстраванне ў матэрыяле аўтарскай пазіцыі (самастойныя і абгрунтаваныя меркаванні, адпаведнасць зместу ўзросту аўтара);

адпаведнасць жанру (нататка);

граматнасць;

арыгінальнасць дызайну.

2.2.4. Намінацыя «Замалёўка вандроўцы»

У намінацыі прадстаўляецца творчая работа ў выглядзе замалёўкі аб’екта ці яго асобнай часткі, прадмета, персанажа ці цікавага чалавека, якія адлюстроўваюць падзеі экскурсіі/паходу. Замалёўка можа змяшчаць кароткі надпіс (фразу, месца, час і г.д.).

Работы маюць памер фармата А4. Пашпарту не афармляецца.

Тэхніка выканання і матэрыял: графіка – аловак просты, вугаль, шарыкавая ці гелевая ручка, фламастары і інш.; жывапіс – акварэль, гуаш, каляровыя алоўкі ці крэйда і інш.

На адваротным баку матэрыяла ўказваюцца: вобласць, раён/горад, установа адукацыі, назва працы, маршрут экскурсіі ці паходу, да якой (га) мае дачыненне замалёўка, інфармацыя пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас, узрост) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

2.2.5. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;

змястоўнасць;

арыгінальнасць ідэі;

майстэрства выканання (якасць, вытрыманы стыль, адпаведнасць узросту аўтара);

агульнае ўспрыманне.

2.2.6. Пераможцы і прызёры конкурсу вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі па суме балаў ацэнкі Дзённіка і творчай работы.

На рэспубліканскім этапе вызначана наступная колькасць прызавых месцаў: I месца – адно, II месца - адно, III месца - адно.

Заключнае мерапрыемства конкурсу адбудзецца ў снежні 2020 года.

2.2.7. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на раённы этап да 10 лістапада 2020  года на адрас: г.п.Карэлічы, пл.17 Верасня, 9. Кантактны тэлефон: 21682 (ДУ “Карэліцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет”), e-mailardiuk1981@gmail.com

2.3. Рэспубліканскі конкурс «Скарбы маёй сям’і» праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам сумесна з рэдакцыяй газеты «Пераходны ўзрост», Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з сакавіка па лістапад 2020 года.

2.3.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання светапогляду і духоўных каштоўнасцей навучэнцаў цераз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны продкаў.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

актуалізацыя ролі сям’і ў выхаванні духоўнасці асобы навучэнца, фарміраванні пачуцця гордасці, павагі і любові да сваіх родных, адказнасці за сваю будучыню і будучыню сваёй сям’і;

выяўленне і падтрымка творчай ініцыятывы навучэнцаў у даследаванні і папулярызацыі сямейнай культуры, захаванні сямейных традыцый, матэрыяльнай і духоўнай спадчыны – важнейшых складнікаў у вызначэнні малой радзімы для кожнай асобы;

даследаванне сямейных рэліквій, вызначэнне іх каштоўнасці ў захаванні памяці аб продках, даследаванне і перайманне сямейных традыцый і абрадаў;

асэнсаванне сямейных каштоўнасных арыенціраў, фарміраванне патрэбы да самаадукацыі і самавыхавання ў навучэнцаў;

прывіццё даследчых навыкаў, пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў;

выяўленне і заахвочванне юных журналістаў, гісторыкаў, этнолагаў - актыўных удзельнікаў конкурсу.

Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях.

2.3.2. Намінацыя «Ад прадзедаў спакон вякоў…»

2.3.2.1. Удзельнікі конкурсу - асобныя навучэнцы ўстаноў адукацыі (сямейныя калектывы) у дадзенай намінацыі:

вылучаюць сямейныя традыцыі і абрады, паданні і легенды; сямейныя рэліквіі і звязаныя з імі падзеі, розныя гісторыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне; аб’екты сямейнай духоўнай і матэрыяльнай культуры і г.д.;

даследуюць вылучаныя аб’екты матэрыяльнай і духоўнай культуры сям’і: апісваюць аб’ект; збіраюць інфармацыю аб абставінах, пры якіх аб’ект трапіў у сям’ю; рыхтуюць гісторыка-культурную даведку аб сямейнай каштоўнасці;

афармляюць справаздачны конкурсны матэрыял.

Пры неабходнасці за асобнымі рэкамендацыямі навучэнцы могуць звяртацца ў аддзел старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы (тэлефон: 8017 2841882).

2.3.2.2. На конкурс прадстаўляецца справаздачны матэрыял, які змяшчае:

апісанне сямейных традыцый і абрадаў, паданняў і легенд, гістарычных сямейных падзей, захаваных сямейных рэліквій ‑ аб’ектаў матэрыяльнай і духоўнай культуры;

кароткія гісторыка-культурныя звесткі аб сямейных каштоўнасцях з дадатковым матэрыялам (дакументы, выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў (пры неабходнасці), фотаздымкі і г.д.), які дапаўняе і пацвярджае меркаванні ўдзельніка конкурсу;

прапановы па папулярызацыі сямейнай культуры і захаванні матэрыяльнай і духоўнай спадчыны сям’і.

2.3.2.3. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;

змястоўнасць і аналітычны падыход;

даследчыя навыкі, разважанні са спасылкай на крыніцы, высновы;

ступень далучэння да сямейных каштоўнасцей удзельніка конкурсу і перайманне сямейных традыцый (фота-, відэадоказ і г.д.),

2.3.2.4. Рэспубліканскі этап конкурсу праводзіцца ў два туры: адборачны і заключны. На адборачным туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу, а на заключным – аўтары работ, якія былі адабраны па выніках першага тура, прадставяць свае работы на канферэнцыі, якая адбудзецца ў лістападзе 2020 года.

2.3.2.5. Конкурсныя матэрыялы конкурсу дасылаюцца на раённы этап да 10 верасня 2020  года на адрас: г.п.Карэлічы, пл.17 Верасня, 9. Кантактны тэлефон: 21682 (ДУ “Карэліцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет”), e-mail: ardiuk1981@gmail.com

2.3.3. Намінацыя «Гісторыя з сямейнага альбома»

2.3.3.1. У дадзенай намінацыі прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12 – 16 гадоў.

2.3.3.2. На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, якія распавядаюць пра выдатных членаў сям’і, чые фотаздымкі захоўваюцца ў сямейных архівах. 

2.3.3.3. Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў (паўтары старонкі фармата А4), пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

2.3.3.4. Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім – рэдакцыя разглядае дасланыя матэрыялы для вызначэння іх выртасці да публікацыі. Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці – у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу і адзначаюцца граматамі газеты «Пераходны ўзрост». Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты «Пераходны ўзрост». Інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на «старонцы славы» газеты «Пераходны ўзрост».

На выніковым – рэспубліканскае журы, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначае пераможцаў і прызёраў.

2.3.3.5. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца да 30 верасня 2020 года ў рэдакцыю газеты «Пераходны ўзрост» на e-mailp_vozrast@tut.by альбо на адрас: 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 77. Тэлефон/факс: 8017 2150513.

  1. Рэспубліканскі конкурс «Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея» (далей – конкурс) праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам сумесна з Сінаідальным аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы з сакавіка па снежань 2020 года.

2.4.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі духоўна-маральных якасцей і грамадзянска-патрыятычных пачуццяў.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

актывізацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі па духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў;

далучэнне да духоўнай спадчыны краю, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры сваёй малой радзімы;

садзейнічанне развіццю духоўнай культуры, пашырэнне і паглыбленне пазнавальных магчымасцей навучэнцаў;

аб'яднанне намаганняў устаноў адукацыі і мясцовых прыходаў для выкарыстання патэнцыялу праваслаўных традыцый і каштоўнасцей у духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў;

прапаганда і папулярызацыя духоўных каштоўнасцей, асноў праваслаўнай культуры.

Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях.

2.4.2. Намінацыя «Повязь часоў»

2.4.2.1. У намінацыі прадстаўляецца справаздача аб выніках дзейнасці музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі, экспазіцыі якіх пабудаваны на матэрыялах праваслаўнай гісторыі і культуры дадзенага рэгіёна.

2.4.2.2. Справаздачны матэрыял прадстаўляецца за перыяд 2018 – 2020 гады ў друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце, зацвярджаецца дырэктарам установы адукацыі.

Структура справаздачы:

характарыстыка музея (поўная назва ўстановы адукацыі, назва музея, экспазіцый, дата адкрыцця (нумар загада), колькасць асноўнага, навукова-дапаможнага фондаў, тэхнічная характарыстыка памяшкання (экспазіцыйна-выставачная плошча, плошча фондасховішча

арганізацыя дзейнасці музея (кіраўнік музея, савет музея, наяўнасць дакументаў: канцэпцыі развіцця музея, палажэння аб музеі ўстановы адукацыі, пашпарту музея, плана работы музея);

пошукава-даследчая дзейнасць музея (арганізацыя пошукава-даследчай работы, мерапрыемствы, якія накіраваны на i збору прадметаў музейнага значэння, колькасць выяўленых прадметаў музейнага значэння (за апошнія тры гады), крыніцы пошукава-даследчай работы);

фондавая дзейнасць музея (камплектаванне фондаў, уліковая дакументацыя, электронныя каталогі і інш.);

экспазіцыйная дзейнасць музея (стварэнне і папаўненне экспазіцый, выставачная дзейнасць);

экскурсійная дзейнасць музея (колькасць падрыхтаваных экскурсаводаў і праведзеных экскурсій за 2018-2020 гады, формы экскурсійнай дзейнасці);

грамадска-карысная дзейнасць музея (арганізацыя і правядзенне грамадска-карысных спраў (з матэрыяламі, якія пацвярджаюць гэту дзейнасць);

адукацыйная дзейнасць музея (прэзентацыі, семінары, канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы, якія праводзіліся на базе музея, узаемадзеянне з мясцовымі прыходамі, папулярызацыя дзейнасці музея (інтэрнэт, СМІ і г.д.), удзел ў рэспубліканскіх і міжнародных праектах, конкурсах, акцыях і г.д.), стварэнне промапрадукцыі па выніках дзейнасці музея.

2.4.2.3. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

адпаведнасць вышэйадзначаным патрабаванням да справаздачы;

сістэмнасць, лагічнасць падачы матэрыялу;

адукацыйна-асветніцкая значнасць дзейнасці музея (экспазіцыі);

паказчыкі эфектыўнасці і выніковасці дзейнасці па кірунках работы музея;

папулярызацыя дзейнасці музея (наяўнасць пастаянна аднаўляемай інфармацыі на сайце, публікацый у СМІ, промапрадукцыі і інш.).

2.4.3. Намінацыя «Крыніцы духоўнасці»

У дадзенай намінацыі ўдзельнічаюць навучэнцы ўстаноў адукацыі, у тым ліку, у якіх адсутнічае музей.

2.4.3.1.У рамках падрыхтоўкі і ўдзелу ў конкурсе навучэнцы:

праводзяць вандроўкі, экспедыцыі, экскурсіі па аб’ектах праваслаўнай культуры рэгіёна;

збіраюць інфармацыю аб праваслаўнай матэрыяльнай і духоўнай спадчыне свайго рэгіёна;

супрацоўнічаюць з мясцовымі прыходамі і епархіямі Беларускай праваслаўнай царквы;

падбіраюць і аналізуюць сабраныя матэрыялы;

ствараюць промапрадукцыю па сабранаму матэрыялу;

афармляюць справаздачны конкурсны матэрыял.

2.4.3.2. На конкурс прадстаўляецца справаздачны матэрыял навучэнцаў, які змяшчае:

даследаванне гісторыі праваслаўя на дадзенай тэрыторыі, праваслаўных храмаў і іншых аб’ектаў праваслаўнай культуры;

апісанне жыцця і дзейнасці святароў розных перыядаў у рэгіёне;

грамадска-карысную і асветніцкую дзейнасць (з матэрыяламі, якія пацвярджаюць гэту дзейнасць);

промапрадукцыю (даведка, брашура, праспект, флаер, фотаздымкі і г.д.) па выніках дзейнасці.

2.4.3.3. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

адпаведнасць патрабаванням конкурсу;

сістэмнасць, лагічнасць падачы матэрыялу;

даследчыя навыкі: уменне разважаць і рабіць уласныя высновы, фармуляваць і абгрунтоўваць іх са спасылкай на крыніцы;

праца з крыніцамі: уменне знайсці, зафіксаваць матэрыял, навукова і аналітычна прадставіць у рабоце;

асветніцкая і папулярызацыйная дзейнасць;

якасць афармлення конкурснага матэрыялу.

2.4.3.4. Конкурсныя матэрыялы конкурсу дасылаюцца на раённы этап да 10 кастрычніка 2020  года на адрас: г.п.Карэлічы, пл.17 Верасня, 9. Кантактны тэлефон: 21682 (ДУ “Карэліцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет”), e-mail: ardiuk1981@gmail.com

3. Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

4. Падвядзенне вынікаў конкурсаў Акцыі

Пераможцы і прызёры конкурсаў Акцыі вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі згодна з парадкам правядзення адпаведнага конкурсу.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсаў Акцыі пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).

Пераможцы і прызёры абласнога этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені  галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У рэспубліканскім конкурсе «Нататкі юнага вандроўніка» – дадаткова сертыфікатамі на экскурсійна-адукацыйную праграму «Мінск – сталіца Беларусі».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.